Літаратура эпохі Адраджэння. Рэферат
Эпоха Адраджэння (Рэнесансу) — переходная ад Сярэднявечча да Новага часу. Адраджэнскі рух пачаўся ў Італіі ў XIV ст. Яму папярэднічала развіццё ў XII—XIII стст. вольных гарадоў, духоўнае жыццё якіх было адзначана смелымі крытычнымі і ерэтычнымі тэндэнцыямі.
У літаратуры эпохі Адраджэння адбыўся арганічны сінтэз кніжнай і фальклорнай традыцый. Яна заснавана на народнай смехавай культуры, якая ўключае абрадавыя і слоўна-смехавыя формы.
Смехавая літаратура пачала развівацца яшчэ ў час хрысціянскай антычнасці (IV—V стст. н. э.). Вытокі яе — у антычных камедыях, сатырах, байках. Вышэйшы ўзлёт смехавай культуры, праяўленай у літаратуры, — кнігі «Гарганцюа і Пантагруэль» Франсуа Рабле, «Пахвала глупству» і «Шсьмы цёмных людзей » Эразма Ратэрдамскага.
Літаратуру Адраджэння нельга назваць рэалістычнай, але ў ёй заключалася глыбокая праўда пра жыццё і чалавека. Чалавек тут знаходзіцца не ва ўладзе Боскіх законаў, а існуе сам па сабе, чалавечыя характеры паўстаюць як разнастайныя праявы родавай прыроды чалавека.
Праўдзіва паказваючы сучаснае жыццё, пісьменнікі эпохі Адраджэння лічылі яго праяўленнем жыцця прыроды, а не вынікам гісторыі і сацыяльных адносінаў, што характэрна для рэалізму.
Усё тое, што было ўласціва для іх часу і іх краін, мастакі Рэнесансу пераносілі на ўвесь чалавечы род, на ўсе народы. Гэта і ёсць характэрная рыса літаратуры эпохі Адраджэння — універсалізм.
Творчасць Шэкспіра і Сервантэса (найбольш яркіх прадстаўнікоў літаратуры Адраджэння) грунтуецца на універсалізме, бо мастакі разумеюць свет як гуманістычны ў сваёй аснове, а чалавечую натуру як станоўчую ад прыроды.
Яшчэ адна важнейшая рыса літаратуры Адраджэння — гуманізм. Часам Адраджэнне якраз і называюць эпохай гуманізму. Сутнасць гуманізму — у імкненні чалавека да свабоды дзеяння і духу, да паўнаты і радасці жыцця зямнога, а не нябеснага.
Для ранняга Адраджэння характэрна лірыка (творчасць Ф. Петраркі) і навела (Д. Бакача).
Літаратура гэтага перыяду прасякнута антырэлігійным і антыфеадальным пафасам, услаўляе чалавечую асобу.
Высокае Адраджэнне — росквіт паэмы з авантурна-рыцарскім сюжэтам, народна-казачная і філасофска-камічная форма (творчасць Ф. Рабле). Позняе Адраджэнне — узлёт літаратуры, як ужо было сказана, у творчасці Шэкспіра і Сервантэса.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 37 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 30 недель назад