Сучасная беларуская паэзія
Сучасныя беларускія паэты — гэта людзі як сталага, так і маладога ўзросту. Яны прыйшлі ў беларускую літаратуру са сваімі тэмамі, праблемамі, вобразамі. У іх вершах уздымаюцца праблемы сучаснага і мінулага жыцця, праблемы жыцця простых людзей і цэлай краіны, праблемы бездухоўнасці грамадства.
Паэзія заўсёды адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця, таму складана гаварыць пра шматгранную квяцістасць паэтычнага слова. Прасцей спыніцца на асноўных тэмах сучаснай паэзіі. Якія праблемы ставяцца і вырашаюцца на старонках паэтычных кніг? Яны наступныя: Хто мы? У чым нашы карані? Якой бачыцца будучыня? Сусветная мастацкая культура пакінула асабліва значны след на творчых пошуках і знаходках паэтаў розных пакаленняў. Гэта знак часу.
Але ёсць тэма, якая ў пэўным сэнсе адлюстроўвала нашу нацыянальную трагедыю — гэта тэма Чернобыля, фізічнага і духоўнага вынішчэння нацыі. Гэта праблема планетарнага маштабу.
Ці не стане чарнобыльская бяда ракавой, апошняй для беларусаў? Гэта пытанне робіцца эпіцэнтрам у паэзіі Рыгора Баралуліна, у яго зборніках «Самота паломніцтва» (1990), «Міласэрнасць плахі» (1992).
Так, у вершы «Дазвол» паэт з горкай іроніяй гаворыць пра набалелае: «На час галоснасці Мы атрымалі дазвол Галасіць бабрамі па роднай мове». У вершы «Жалоба» ён абвінавачвае людзей, што стварылі атамныя станцыі і паставілі пад пагрозу жыцці мільёнаў людзей. «Жывём мы на гэтым свеце Заложнікамі бяды», — тлумачыць становішча беларусаў у свеце паэт у вершы «Перасцярога». У вершы «Малітва наступнасці» Р. Барадулін ставіць побач такія словы, як радыяцыя і радаўніца, радыеактыўныя хмары і хусціна Бога, чыстая Беларусь і Беларусь у стронцыі і цэзіі.
Чытач павінен убачыць малюнак атручанай, засыпанай радыеактыўным попелам беларускай зямлі.
Трагічная безвыходнасць чуецца ў наступных радках: «Ад радыяцыі Беларусь гарыць. Ці будзе наогул каму гаварыць?»
Маштабы экалагічнай катастрофы выразна ўяўляў і Пімен Панчанка. У вершы «Аб самым смачным...» са зборніка «Горкі жолуд» (1988) ён даводзіць, што Чарнобыль нясе смерць і малому, і вялікаму. Забруджаныя радыяцыяй воды Прыпяці, ды і плынь шматлікіх малых рачулак, панеслі смяротны яд генафонду прыроды, дзікае занядбанне навакольнаму асяроддзю.
Сёння трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Перад тварам космасу Васіль Зуёнак успрыняў здарэнне на ЧАЭС. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму ў вершы «Касмічная вестка» паэт узіраецца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль». Але гэтае адчуванне нарадзілася тады, калі душу ахапіла праўда пра трагедыю.
Слова «Чарнобыль» ужо стала для нас сінонімам слоў «бяда», «трагедыя», «смерць». Вобраз Чарнобыля ў сучаснай паэзіі зрабіўся той галоўнай дамінантай, праз якую надзвычай шматгранна высвечваецца наша цяперашняя рэчаіснасць. Праблему захавання беларускай мовы Мікола Арочка напрамую звязвае з чарнобыльскай бядой. Ён доказна і з вялікім эмацыянальным напалам пераконвае ў цеснай залежнасці экалогіі і роднай мовы.
Даследчыкі сучаснай лірыкі адзначаюць такую яе адметнасць, як філасафізм мыслення. Філасафізмам адзначаны зборнікі паэзіі Максіма Танка «За маім сталом», «Збор калосся», «Мой каўчэг», М. Стральцова «Цень ад вясла», «Мой свеце ясны», А. Разеневе «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Регвалод», «Паляванне ў райскай даліне» і інш. Паэты звяртаюцца да спрадвечных праблем: жыццё і смерць, дабро і зло, прызначэнне чалавека на зямлі, чалавек і прырода і інш.
Важнае месце ў беларускай паэзіі не сучасным этапе належыць грамадска-палітычнай і патрыятычнай лірыцы. Яркім прыкладам з'яўляюцца шматлікія творы П. Панченкі, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, С. Гаўрусёва, Д. Бічэль-Загнетавай і інш.
Менавіта адметнасцю апошніх дзесяцігоддзяў стала «лагерная» паэзія. Творы С. Грахоўскага, А. Звонака, С. Новіка-Пеюна, П. Пруднікава і іншых вяртаюць нас у горкае і сумнае мінулае, у час сталінскіх рэпрэсій.
Нельга абмінуць беларускую сатырьгчную паэзію. Акрамя вядомай ананімнай паэмы «Сказ пра Лысую гару» неабходна адзначыць творчасць паэтаў сатырыкаў Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, М. Чарняўскага і г.д.
Беларускія паэты ў апошні час актыўна звярнуліся да гістарычнай тэматыкі. Прыгадаем паэмы М. Арочкі «Судны дзень Скарыны», Р. Барадуліна «Самота паломніцтва», творы Р. Баравіковай «Барбара Радзівіл», У. Дзюбы «Доктар Русель» і іншыя.
Праблемы кахання, сяброўства, безумоўна, неабходна аднесці да філасофскай лірыкі, але асабліва хочацца падкрэсліць як глыбока выяўляюцца патаемныя ўнутраныя перажыванні ў творах У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Я. Сіпакова, Г. Бураўкіна, У. Някляева, Л. Галубовіча, Я. Янішчыц, Р. Баравіковай і іншых.
Мухавец
+
ПРОКОП СШ 43 города Минска
спасибо большое) помогли. Я его напишу
Пракопу ад Н.М.В.
Хапіла адной хвіліны, каб знайсці
Вялики дзякуй за сачыненне)))
Вялики дзякуй за сачыненне)))
СШ N 31 БОБРУЙСК
даже не думайте списывать это сочинение! всё уже занято!!!
спасибо!
выручили! Сочинение отличное.
водгук
Дзякуй за ліст.Мне спадабауся.
З павагай-Лявон.
Спасибо ВАМ!! хорошее
Спасибо ВАМ!! хорошее сочинение! можно было бы цитат,но..раз самой думать не хочется,то и это тортик с вишенокй)) спасибо)
спасибо ОГРОМНОЕ! очень
спасибо ОГРОМНОЕ! очень помогли.
Спасибо
Спасибо
большое спасибо) спасли))
большое спасибо)
спасли))