Водгук на камедыю Кандрата Крапівы "Брама неўміручасці"
У творы асабліва моцна праявілася сацыяльная праніклівасць К. Крапівы, яго ўменне арыентавацца ў складаных праблемах еучаснасці. Сатыра ў камедыі скіравана супраць адмоўных з'яў у грамадскім жыцці — абывацельшчыны і кар'ерызму. У ёй востра ставяцца пытанні жыцця ісмерці, сэнсу чалавечага жыцця, месца чалавека на зямлі.
Галоўным героем камедыі з'яўляецца прафесар Дабрыян. У лабараторыі, дае ён працуе, быў адкрыты сакрэт неўміручасці. Хутка пра адкрыццё веку даведаліся амаль усе. Дабрыян стаў наваяўленай зоркай, і ў яго з'явілася столькі сяброў, аб якіх ён раней не здагадваўся. Цэлую ноч у кватэры прафесара не змаўкаў тэлефон. Прагнучых суетрэцца з ім не было магчымасці падлічыць.
. Раніцай у кватэру з'яўляецца супрацоўніца Наташа і прапануе сябе ў вечныя спадарожнікі жьіцця. Загадчык базы Караўкін гарантуе прафесару поўнае матэрыяльнае забеспячэнне за мандат на неўміручасць для сябе і ўсёй радні — ад дзевяностагадоваЙ бабкі да шасцігадовага ўнука. Неўміручымі хочуць быць штатныя супрацоўнікі Мякішава і актывіст Сідаровіч, былы аднакурснік Дабрыяна Скараспей. Амерыканскі карэспандэнт Болдвін прапануе прафесару заняцца бізнесам і прадаваць за мільёны долараў ліцэнзіі на неўміручасць за мяжу. Жыхарка з падшэфнага калгаса Алена Максімаўна хадатайнічае аб неўміручасці не за сябе, а за сваю старую кароўку. Але ўсе неўміручымі быць не могуць. I таму на яе набыццё ўводзяцца цвёрдыя ліміты. Кандыдаты павінны мець не толькі добрае здароўе, але і чыстае сумлеяне. Жадаючыя неўміручасці абавязаны прадставіць чыстыя аналізы крыві, мачы, страўнікавага соку, даведку аб стане эндакрынных залоз, а таксама характарыстыку з места працы. У чарзе на плошчы ідзе гандаль мачою (як пазней высветлілася, конскай). Каля прыёмнай Дабрыяна бурліць натоўп. Неўміручасць раздзяліла бацькоў і дзяцей, мужоў і жонак, сяброў, каханых. Найвялікшае адкрыццё прынесла многім крыўду і абразу.
На навуковым паседжанні наконт неўміручасці разгараюцца спрэчкі. Аказваецца, не ўсякі навуковы прагрэс нясе карысць чалавеку. Якія практычныя вынікі атрымаюцца з адкрыцця Дабрыяна? Навошта рабіць неўміручым зло, якога і так нямала на зямлі. А можа, лепш апраўдаць смерць як неабходную ўмову вечнага абнаўлення? I калі дыскусія зайшла ў тупік, навуковы супрацоўнік Наташа прынесла здохлага пацука, паведаміўшы, што паддоследныя здыхалі і раней, але яна іх падменьвала жывымі. Ад такога паведамлення многія прыйшлі ў разгубленасць, роспач, многія ж радаваліся такому .зыходу справы, як бы гара ў іх з плеч звалілася. Калі ж спала напружанасць, Наташа расказала Дабрыяну, што пацук жыве, а такі падман яе абумоўлены жаданнем выратаваць вучонага ад націску людзей і даць яму магчымасць прадоўжыць доследы. «Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю». Як пражыць жыццё, каб пакінуць добрую памяць аб сабе і тым самым застацца неўміручым? Гэта пытанне ставіць перад чытачамі аўтар з надзеяй, што людзі здолеюць правільна адказаць на яго.
* * *
У апошняй п'есе К. Крапівы «На вастрыі» (1982 г., тэатральная назва «Блытаныя сцежкі») драматург звяртаецца да сучаснай маральна-этычнай праблематыкі, выкрывае праявы бездухоўнасці ў чалавечым жыцці. П'еса прываблівае мудрасцю і гарэалівасцю, павучальнасцю і займальнасцю, багаццем выяўленчай палітры.
Каля сямідзесяці гадоў Кандрат Крапіва працаваў на ніве мастацкай літаратуры. Яго драматычныя творы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Камедыя «Хто смяецца апошнім», напрыклад, пастаўлена ста трыццаццю тэатрамі як у краіне, так і за мяжой. Вядомы драматург Аляксандр Карняйчук пісаў, што творчасць пісьменніка «ўвайшла залатой старонкай у гісторыю нашай вялікай тэатральнай культуры», з'явілася школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад