Водгук на камедыю Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім". Драматургічна-ідэйны змест. Жанр твора
Талент К.К. асабліва праявіўся ў жанры драматургіі. У яе ён прыйшоў у сярэдзіне 30-х гадоў. К гэтаму часу бел. драматургія мела свае мастацкія здабыткі. На сцэнах бел. тэатраў з поспехам ставіліся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвіча. Па словах самаго аўтара, розніца паміж байкай і камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная. Яны з'яуляюцца формамі адлюстравання галоўных з'яу жыцця. Яго п'есы вылучаюцца зместам, вастрыней канфлікту, мастацкай дасканаласцю. Першая п'еса К.К. — псіхалагічная драма "Канец дружбы” (надрукована і пастаўлена ў 1934). Гэты твор пра вернасць чалавека сваім ідэалам. Другая — "Партызаны” (1937).
Адна з лепшых сатырычных п'ес К.К. — "Хто смяецца апошнім". Паставіць чалавека на сваё месца, інакш кажучы, сарваць маску вучонага з невука і паклепніка, высмеяць падхалімства і прыстасаванасць, паказаць, якую шкоду грамадству і навуцы прыносіць кар'ерызм, дэмагогія і невуцтва — гэтаму прысвечана камедыя "Х. с. а. “ . У інстытуце геалогіі стварылася не нармальнае становішча. Замест таго, каб займацца навукай, вычоныя вымушаны былі даказваць, што яны сумленныя людзі. Затое да пары да часу гаспадармі становішча адчуваюць сябе Гарлахвацкі, дырэктар паводле пасады, а на самой справе нахабны кар'ерыст і невук, і яго памагаты, паклёпнік Зелкін. Дзеянне ў п'есе распрацавана вельмі дэталева. Героі з самага пачатку ўцягваюцца ў барацьбу. Гарлахвацкаму патрэбны дакумент аб вучонай годнасці, інакш яго выкрыюць і стануць вядомы яго "чорныя справы", якія ен тварыў у Кіеве. Зелкін служыць яму з усей халуйскай адданасцю. Складанае становішча ў Тулягі: напісаць Гарлахвацкаму працу і тым самым зрабіць подласць перад сваім сумленнем, перад таварышамі, навукай, або скінуць з сябе цяжар палахлівасці, адкрыта выступіць на барацьбу з кар'ерыстам. Становішча, у якое трапляе прафесар Чарнавус, нагадвае становішча Тулягі. Чарнавуса зняважылі, ачарнілі яго працу пры дапамозе плетак і паклепу. Чарнавус ідзе на адкрытую барацьбу, настойліва імкнецца высветліць, адкуль папаўзлі хлуслівыя чуткі пра яго працу. Вера і Левановіч робяць усе неабходнае, каб навесці парадак у інстытуце, хутчэй зняць абвінавачванне з сумленных вучоных. “ Канец дружбы” — пра высокую прынцыповасць у гарадскіх і асабістых справах. Дружба Карнейчыка, дырэктара мебельнага завода, і Лютынскага, наркома земляробства, замацавана крывей. Яны ваявалі з белапалякамі ў партызанскім атрадзе, ахвяравалі жыццем у імя пабудовы сацыялізму. Лютынскі выратаваў Карнейчыка ад смерці.
Асаблівая заслуга К.К. заключаецца ў развіцці нацыянальнай драматургіі. Яго драмы, камедыі з'яуля юцца важнай старонкай у літаратурным і культурным жыцці Беларусі. Яны з'явіліся школай выхавання нацыян. кадраў для тэатру рэспублікі новага пакалення белар. драматургаў. Са з'яуленем драм і камедый К.Крапівы белар. драматургія выйшла на ўсесаюзную і сусветную арэну. К.Крапіва як драматург дасканальна валодаў майстэрстам сцэнічнага слова. Добра ведаючы белар. народн. мову, багацце яе лексікі і фразеалогіі, К.Крапіва вельмі ўмела выкарыстоўваў гэтыя скарбы ў сваёй практыцы. Разумеючы, што той, хто абыякава ставіцца да гэтай, найбагацейшай крыніцы, няздольны стварыць яркіх і праўдзівых твораў.
Першай п'есай К.Крапівы, якую ен стварыў на пачатку 40-х гадоў, з'яуляеца псіхалагічная драма "Проба агнем". Яна З'явілася і першай п'есай на Беларусі аб вайне. Гэты твор услаўляе вернасць сав. людзей свайму патрыятычнаму абавязку.
1948 г. — п'еса "З народам” — тэма: удзел у вайне савецкай інтэлігенціі.
1958 г. — "Людзі і д'яблы” — у п'есе паказваецца жыцце ў акупіраванам горадзе.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад