Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Кузьмы Чорнага "Бацькаўшчына"

Июл/10

27

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

У пачатку 30-х гг. К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новаЙ рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У рамане «Бацькаўшчына» пісьменнік імкнуўся асэнсаваць і абагульніць змены ў жыцці грамадства, выкліканыя Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Падзеі, апісаныя ў творы, ахопліваюць некалькі дзесяткаў гадоў.

Галоўным героем рамана з'яўляецца селянін Леапольд Гушка — чалавек без зямлі і бацькаўшчыны. Адвечная беднасць і нястача не заглушылі ў ім пачуцця чалавечай годнасці. Чалавек сумленны і цярплівы, надзелены незвычайнай сілай волі, ён не палохаецца жыццёвых цяжкасцей, «стаіць на нагах моцна». Герой твора марыць аб набыцці кавалка ўласнай зямлі, на якой ён быў бы гаспадаром. Леапольд, як і Міхал з «Новай зямлі», верыць, што на сваёй зямлі ён стане незалежным і шчаслівым, зажыве па-людску. Рэвалюцыя быццам бы здзейсніла мару Гушкі. Ён атрымаў некалькі дзесяцін камяністай няўдобіцы, на якой працаваў як закляты. Але змяніўся час. I герой твора становіцца змагаром за новы лад, новую бацькаўшчыну. Ён аддае ў камуну набыты з неймавернаЙ цяжкасцю надзел зямлі і гэтым самым нібыта вызваляецца ад пакутаў уласніцтва. Логіка развіцця характару Леапольда відавочна парушаецца. I з сённяшняга пункту гледжання такія паводзіны героя рамана здзіўляюць, не паддаюцца лагічнаму аналізу і тлумачэнню. Гэтым учынкам герой твора як бы перакрэслівае сваю ранейшую жыццёвую праграму. На апошніх старонках твора, даволі публіцыстычных і схематычных, мы бачым Леапольда старшынёй пагранічнага калгаса, кіраўніком пасяджэння раённага з'езда саветаў. Тут адчуваецца ўступка аўтара ідэям таго часу, калі неабходна было паказаць, як ва ўмовах савецкай рэчаіснасці былы батрак ператвараецца ў дзяржаўнага дзеяча, як селянін вызваляецца ад сляпой наіўнай веры ў сваё вызваленне шляхам набыцця ўласнай зямлі. Тэма фарміравання новага чалавека, які быццам бы ва ўмовах савецкай рэчаіснасці вызваляецца ад уласніцкай псіхалогіі, становіцца асноўнай і ў рамане К. Чорнага «Трэцяе пакаленне» (1935).